На адкрыцці І Еўрапейскіх гульняў у Баку выступала Лэдзі Гага. Фота minval.az.

На адкрыцці І Еўрапейскіх гульняў у Баку выступала Лэдзі Гага. Фота minval.az.

У рамках цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў на мінскім стадыёне «Дынама» выступяць зоркі сусветнай опернай сцэны Дзімаш Кудайберген і Ганна Нятрэбка, паведамляе афіцыйны сайт спаборніцтваў minsk2019.by.

«Адны і самых папулярных і запатрабаваных оперных зорак прыедуць у Мінск спецыяльна для таго, каб падзяліць з гасцямі цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў гэты незабыўны вечар. За раялем гледачы ўбачаць знакамітага кампазітара, піяніста і спевака Ігара Крутога, які будзе акампанаваць хэдлайнерам шоу», — адзначаецца ў паведамленні.

Ганна Нятрэбка — оперная спявачка з сусветным іменем. Праўда, яна не раз выказвалася ў падтрымку «ДНР» і нават ахвяравала 15 тысяч еўра данецкай оперы, а таксама фатаграфавалася са сцягам ДНР.

Фота з твітара Алега Царова

Фота з твітара Алега Царова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0