Вялікі майстр масонскай Вялікай ложы Расіі Андрэй Багданаў пракаментаваў для «Нашай Нівы» навіну пра стварэнне Вялікай ложы Беларусі. Раней беларускія масоны фармальна лічыліся часткай масонства расійскага.

Андрэй Багданаў.

Андрэй Багданаў.

«Гэтая ложа створаная не па масонскіх правілах і традыцыях. Таму не можа лічыцца рэгулярнай і тым больш прызнанай! Бо:

1. Масонства заходзіць у краіну з дазволу ўладаў — гэта рэгістрацыя арганізацыі ў Мінюсце краіны. Гэтага ў дадзенай ложы няма.

2. Да гэтага часу на тэрыторыі Беларусі працавалі толькі тры Шаноўныя ложы (першасныя арганізацыі) аб'яднаныя ў дыстрыкт «Беларусь» пад юрысдыкцыяй ВЛР (дакументы на рэгістрацыю пададзены ў Мінюст).

Па масонскіх традыцыях і правілах тэрыторыя Беларусі была занята ВЛР. І без дазволу ВЛР ні адна рэгулярная масонская юрысдыкцыя не можа на гэтай тэрыторыі адкрываць свае ложы.

Вялікія ложы Польшчы, Украіны і Літвы праігнаравалі гэта. Таму 26 мая ВЛР прыпыніла сваё прызнанне гэтых Вялікіх ложаў да аднаўлення статус-кво на 23 траўня, калі на тэрыторыі Беларусі быў толькі дыстрыкт «Беларусь».

3. Браты ВЛР моцна занепакоеныя тым фактам, што Вялікія ложы Польшчы, Літвы і Украіны штурхаюць беларускіх братоў на парушэнне закона (бо працы ложаў будуць без рэгістрацыі арганізацыі), а гэта пагражае штрафамі і крымінальнымі справамі ў дачыненні да братоў».

У Расіі масонства не мае вялікага ўплыву. Вялікім майстрам з'яўляецца 49-гадовы паліттэхнолаг Андрэй Багданаў. Ён быў сузаснавальнікам васьмі карлікавых партый — ад «Правого дела» да «Камуністычнай партыі сацыяльнай справядлівасці» і нават балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года, сабраўшы 1,8% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?