Акумулятарны завод пад Брэстам запрацуе ў чэрвені, распавялі Tut.by на прадпрыемстве. Раней старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс паведамляў, што завод запусцяць у маі.

Праца прыёмнай камісіі прадпрыемства прадоўжана ў сувязі з правядзеннем дадатковай тонкай данастройкі газаачышчальнага абсталявання, паведаміў менеджар па карпаратыўным кіраванні аховай навакольнага асяроддзя 1AK-GROUP (ТАА «ПАК-кіраванне») Аляксандр Юнкевіч.

«Падкрэслім, што намі ўсталяваныя вельмі жорсткія нормы па выкідах і зараз мы змагаемся за грамы выкідаў у год і вядзем усе неабходныя працы для дасягнення устаноўленых ГДК (гранічна дапушчальных канцэнтрацый)», — растлумачыў суразмоўца.

Акумулятарны завод будуецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПауўэр». Жыхары Брэста і некалькіх вёсак Брэсцкага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага 2018 года кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Брэсце прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія размаўляюць і абменьваюцца апошнімі навінамі аб будаўніцтве прадпрыемства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна