Тэлеканал HBO выклаў 13 саўндтрэкаў да серыяла «Чарнобыль». Іх можна паслухаць у YouTube.
Іх аўтарам з'яўляецца віяланчэлістка з Ісландыі Хільдур Гуднадоцір.
У якасці кампазітара яна працавала над фільмамі «Марыя Магдаліна» і «Забойца 2. Супраць усіх», а зараз стварае музыку для карціны «Джокер» з Хаакінам Феніксам і Робертам Дэ Ніра.
Раней паведамлялася, што «Чарнобыль» стаў самым папулярным серыялам у гісторыі. Міні-серыял тэлеканала HBO атрымаў ацэнку 9,6 бала з 10 і стаў самым папулярным у гісторыі. «Чарнобыль» абагнаў серыял «Гульня прастолаў» на некалькі пазіцый.
Апошняя серыя выйдзе 4 чэрвеня.
Серыял «Чарнобыль»: амерыканцы стварылі вобраз беларускі, якая павінна прадухіліць знішчэнне кантынента
«Чарнобыль» абышоў «Гульню тронаў» і стаў самым рэйтынгавым серыялам у гісторыі
Зорка серыяла «Чарнобыль»: «Беларусь была найгоршым месцам на планеце»





