stripes.com

stripes.com

ЗША амаль дамовіліся з Польшчай аб размяшчэнні дадатковага кантынгенту войскаў, піша Financial Times. Агульная колькасць амерыканскага падраздзялення ў гэтай краіне можа дасягнуць 5,5 тысячы чалавек.

Па дадзеных выдання, у Польшчу можа быць накіравана да тысячы новых салдат. Для іх будзе пабудаваны спецыяльны трэніровачны цэнтр. Камандаванне разлічвае, што гэта дазволіць «павысіць якасць» амерыканскай групоўкі.

Чакаецца, што аб дасягненні адпаведнага пагаднення будзе афіцыйна абвешчана падчас візіту прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Вашынгтон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0