Колькасць пацярпелых у выніку выбухаў боепрыпасаў у цэху ДзяржНДІ «Крышталь» у Дзяржынску дасягнула 38.

Раней паведамлялася пра 27 пацярпелых.

Выбухі на заводзе адбыліся днём 1 чэрвеня. У выніку пачаўся пажар, плошча ўзгарання склала 100 кв. м. Персанал эвакуявалі.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай выбухаў стала парушэнне тэхналагічнага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0