Першая лэдзі Украіны змясціла ў сваім інстаграме фотаздымкі з дзецьмі з нагоды Дня абароны дзяцей, што адзначаецца сёння. У Алены і Уладзіміра Зяленскіх двое дзяцей: Аляксандра і Кірыл.

«Дарагія дарослыя, давайце будзем казаць пра гэта не толькі сёння, але штодзень, штохвіліну памятаць, што дзеці маюць патрэбу ў нашай любові, клопаце і падтрымцы. Давайце памятаць, што дзеці — гэта наша будучыня, наш працяг, наш заўтрашні дзень, і рабіць усё, што ад нас залежыць, каб ва ўсіх дзяцей было шчаслівае, бяспечнае, паўнавартаснае дзяцінства. Бо шчаслівыя дарослыя вырастаюць з шчаслівых дзяцей.

А сёння я хачу сказаць «дзякуй» сваім дзецям! Гэта не я вас абараняю! Гэта вы нас з татам абараняеце сваёй любоўю …. Люблю вас! Дзякуй за абарону», — напісала Алена Зяленская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0