Прыкладна ў 14 гадзін 1 чэрвеня ў вёсцы Міхейкі Слуцкага раёна аўтамабіль «Лексус» урэзаўся ў дрэва. Сур'ёзна пацярпела пасажырка, якая сядзела на пярэднім сядзенні. Кіроўца ўцёк з месца аварыі, яго шукае міліцыя, піша kurjer.info

Па словах відавочцаў, мясцовых жыхароў, прыкметы мужчыны такія: у светлай кашулі з кароткім рукавом, у клетачку або палоску, светлыя штаны і кепка, акуляры. Узрост - прыкладна 35 гадоў.

Пасажырка ў рэанімацыі, у яе, імаверна, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0