На 312 самалётах Boeing магла быць усталявана бракаваная дэталь перадкрылка, паведаміла Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) са спасылкай на авіяканцэрн.
Гаворка ідзе пра 179 самалётаў Boeing 737 MAX і 133 самалёты Boeing 737 NG.
З-за парушэнняў у працэсе вытворчасці, дапушчаных падрадчыкам Boeing, дэталь можа заўчасна прыйсці ў непрыдатнасць або трэснуць — хоць, як адзначаюць у FAA, гэта не павінна прывесці да страты самалёта.
Boeing прыме меры па замене бракаванай дэталі.