«Крэмль прыняў такое рашэнне пасля ўсебаковай ацэнкі палітычнай і эканамічнай устойлівасці рэжыму Мадуры, які знаходзіцца пад ціскам з двух бакоў — з боку апазіцыі, якую ўзначальвае Хуан Гуайдо, і з боку ЗША і іх паплечнікаў у Лацінскай Амерыцы», — піша выданне.

Паводле інфармацыі газеты, прысутнасць у краіне згортвае і адна з асноўных ваенна-узброеных дзяржаўных карпарацый РФ «Растэх», якая вучыла і кансультавала армію Венесуэлы, у прыватнасці, адносна закупак узбраення.

Адзначаецца, што карпарацыя «Растэх» скараціла штаты свайго прадстаўніцтва да некалькіх дзясяткаў супрацоўнікаў і другарадных спецыялістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0