Здарэнне адбылося 29 мая, вечарам у міліцыю звярнулася жанчына. Яна распавяла, што незнаёмы мужчына выламаў дзверы ў яе кватэры, піша kraj.by

Як высветлілася, 25-гадовы жыхар Гранічаў выпіваў разам з сябрамі. Пасля яны адправіліся па чарговую порцыю алкаголю. Але па дарозе назад мужчына пераблытаў пад'езды. Калі яму ніхто не адкрыў, маладзён вырашыў, што яго знаёмы заснуў. Тады ён выламаў дзверы. Убачыўшы перад сабой жанчыну, ён збег.

Неўзабаве мужчыну затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0