Фота romania-actualitati.ro.

Фота romania-actualitati.ro.

Папа Францішак перасоўваўся па Румыніі на звычайнай «Дачы Логан». 

Гэта моцна адрознівае кіраўніка найбольшай царквы свету ад многіх рэлігійных дзеячоў Усходняй Еўропы і, асабліва, Расіі, якія выкарыстоўваюць супердарагія машыны.

«Dacia Logan» — папулярная мадэль, спраектаваная румынскімі інжынерамі. «Dacia» ўваходзіць у групу «Рэно», і яе «Логаны», а таксама танныя красоверы «Дастэры» адкрутачна збіраюць у Расіі, яны сталі наздвычай папулярнымі ў Расіі і Беларусі.

На «Логане» Папа прыехаў на сустрэчу з патрыярхам Румынскай праваслаўнай царквы, а на масавыя мерапрыемствы ездзіў на «Дастэры» — спецыяльна пераабсталяваным, каб можна было вітаць людзей.

Сустрэча ў санктуарыі Багародзіцы ў Шумулеу-Чук у Карпатах. Фота Andrew Medichini, AP.

Сустрэча ў санктуарыі Багародзіцы ў Шумулеу-Чук у Карпатах. Фота Andrew Medichini, AP.

Жанчыны на сустрэчы з Папам у Ясах, Румынія. Фота Andrew Medichini, AP.

Жанчыны на сустрэчы з Папам у Ясах, Румынія. Фота Andrew Medichini, AP.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0