У Ізраілі памёр апошні з удзельнікаў паўстання ў лагеры смерці Сабібор Сямён Разенфельд. Яму было 96 гадоў.

Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Паўстанне ў Сабіборы — адно з двух (разам з паўстаннем у Трэблінцы ў жніўні 1943 года) паспяховых паўстанняў зняволеных канцлагераў за ўвесь час Другой сусветнай вайны.

Сямён Розенфельд нарадзіўся ў 1922 годзе, у мястэчку Цярноўка Вінніцкай вобласці. Быў прызваны ў Чырвоную армію. У чэрвені 1941 года яго полк стаяў паміж Мінскам і Баранавічамі. У канцы ліпеня 1941 года Розенфельд трапіў у акружэнне, быў паранены, а затым узяты ў палон.

Знаходзіўся спачатку ў Мінску, у канцлагеры СС на вуліцы Шырокай, а у верасні 1943 года быў адпраўлены ў Сабібор. У выніку паўстання хаваўся ў лясах, затым зноў далучыўся да Чырвонай арміі. Пакінуў на рэйхстагу надпіс «Баранавічы —Сабібор — Берлін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0