Сілавікі распачалі крымінальную справу па арт. 430 (Атрыманне хабару) у дачыненні да дырэктара ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» Сяргея Сямашкі, паведамілі TUT.BY крыніцы.

Па дадзеных следства, 30 мая ў Мінску Сяргей Сямашка атрымаў ад прадстаўніка прыватнай кампаніі хабар 300 рублёў. Грошы былі перададзеныя за забеспячэнне дырэктарам своечасовай аплаты за выкананыя падрадчыкам работы на будаўніцтве жылога дома па вуліцы Купрэвіча.

Паводле інфармацыі Tut.by, падазраваны прызнаўся ў атрыманні хабараў на суму больш за 2,5 тысячы рублёў і ўжо пагасіў ўрон. Сямашка не затрымлівалі, ён адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы. Справу вядзе КДБ. У прэс-службе ведамства пакуль не адказалі.

ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» уваходзіць у дзяржаб'яднанне «Мінскбуд». Прадпрыемства будуе шматпавярховыя жылыя дамы ў якасці заказчыка з 2002 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0