Здарэнне адбылося ў нядзелю ў мікрараёне Альшанка. Дзеці ішлі ў летняе кафэ. За сваім столікам сядзеў мужчына і выпіваў, побач з ім сядзеў стафардшырскі тэр'ер. Калі дзеці праходзілі міма століка, сабака накінуўся на дзяўчынку, піша newgrodno.by.

— На сабаку было нешта ў выглядзе тэкстыльнага намордніка, гэта і выратавала ад больш сур'ёзных наступстваў, — распавяла мама дзіцяці.

Як аказалася, гэта той самы сабака, які ў студзені гэтага года пакусаў хлопчыка за твар. Нават пасля такога здарэння гаспадары сабакі не распачалі ніякіх дзеянняў па выкананні правілаў выгулу сабакі.

У дзяўчынкі ўкушаныя раны левага локця 2 катэгорыі, шырокая гематома. Ёй цяпер неабходна будзе прайсці курс лячэння ад шаленства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0