Інтэр'ер уніяцкай царквы ў Сібіу, Румынія.

Інтэр'ер уніяцкай царквы ў Сібіу, Румынія.

Адной з рэлігійных мэтаў паездкі папы Францішка ў Румынію была беатыфікацыя сямі біскупаў каталіцкай царквы ўсходняга абраду, замучаных камуністычнымі ўладамі пасля вайны.

Уладыкі памерлі ў турмах, дзе яны былі змешчаныя ў невыносныя ўмовы: іх трымалі ў нятопленых камерах паўгалоднымі.

Беатыфікацыя — гэта першы крок да прызнання святымі.

Уніяцкая, або Грэка-каталіцкая царква з'явілася ў Трансільваніі ў 1698 годзе. Цяпер да яе належаць больш за 150 тысяч чалавек, каля 1% насельніцтва Румыніі. Па стане на 1948 год іх было каля 1,5 мільёна, або 10%.

Рассяленне ўніятаў Румыніі перад вайной. Карта Wikimedia Commons.

Рассяленне ўніятаў Румыніі перад вайной. Карта Wikimedia Commons.

У 1948 годзе камуністычны рэжым Георгіу-Дэжа ўніяцкую царкву забараніў, бо не мог кантраляваць, вернікаў і святароў перавялі ў праваслаўе. Прыкладна ў той самы час грэка-каталікоў парабілі праваслаўнымі і ў Савецкім Саюзе. 

Берасцейская унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, якая прывяла да з'яўлення царквы ўсходняга, візантыйскага абраду, але падначаленай Рыму, была заключаная ў 1596 годзе. Тая падзея прывяла да з'яўлення грэка-каталікоў у Беларусі і Украіне. Аналагічныя уніі ствараліся ў іншых краінах. У Трансільваніі гэта здарылася пасля заваёвы рэгіёна Габсбургамі. Мясцовыя праваслаўныя не хацелі заставацца ў падпарадкаванні патрыярха Канстанцінопальскага, які ў той час цалкам залежаў ад асманскіх уладаў. Трансільванія даўжэй вяла зацятую барацьбу з асманамі, нават тады калі Валахія і Малдова, іншыя часткі цяперашняй Румыніі, прызналі васальную залежнасць ад султанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?