Інфармацыя пра тое, што ў Слоніме ў 11-й механізаванай брыгадзе павесіўся вайсковец-кантрактнік, з'явілася ў Telegram-канале NEXTA. Там паведамлялася, што мужчына быў адкамандзіраваны на парад у Мінск. Яго адпусцілі на выходныя дадому. У Міністэрстве абароны выпадак пацвярджаюць, але кажуць, што прычыны суіцыду не звязаныя з праходжаннем вайсковай службы. Усё адбылося 1 чэрвеня.

— Ваенным ведамствам сумесна з кампетэнтнымі органамі ўжо вывучаны абставіны суіцыду вайскоўца, які праходзіў службу па кантракце ў адной з частак слонімскага гарнізона. Прычыны ўчынку, здзейсненага ў пазаслужбовы час, абсалютна не звязаныя з праходжаннем службы і абумоўлены асабістымі абставінамі, — распавёў прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

Ваеннаслужачы характарызаваўся станоўча і сумленна выконваў службовыя абавязкі.

У снежні 2013 года ў 11-й асобнай механізаванай брыгадзе ў Слоніме было знойдзена цела 20-гадовага вайскоўца. Зыходзячы з апытання камандавання і таварышаў па службе, а таксама перапіскі з мабільнага тэлефона, Следчы камітэт вызначыў асноўную версію — самагубства па асабістых матывах.

А ў верасні 2018 гадоў ў капцёрцы вайсковай часткі знайшлі цела радавога 20-гадовага Аляксандра Арлова. Салдат павесіўся. Ён служыў у вайсковай часці № 33933 у Слоніме. Служыць яму заставалася дзевяць месяцаў. Аляксандр жыў у вёсцы Краснае Карэліцкага раёна. Міністэрства абароны паведаміла, што прычынай суіцыду сталі асабістыя абставіны, не звязаныя з ваеннай службай. Аднак пракуратура вярнула ў СК для новай праверкі матэрыялы пра смерць салдата тэрміновай службы, паведамляе Tut.by.

Яшчэ адзін суіцыд у Пагранічных войсках: цяпер у Полацкім атрадзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0