Фота Сяргея Зініна
Перамовы трохбаковай кантактнай групы па Данбасе (ТКГ) прайшлі ў Мінску 5 чэрвеня, паведамляюць украінскія СМІ.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб развядзенні сіл і сродкаў у Станіцы Луганскай 10 чэрвеня, а таксама аб падпісанні пагаднення аб спыненні агню 19 чэрвеня. Акрамя гэтага, на сустрэчы абмеркавалі гуманітарныя і эканамічныя праблемы.
Леанід Кучма, былы прэзідэнт Украіны і афіцыйны прадстаўнік краіны ў ТКГ па Данбасе, прапанаваў зняць блакаду з асобных раёнаў рэгіёна. Былы прэзідэнт Пятро Парашэнка палічыў гэта здрадай нацыянальных інтарэсаў краіны і раскрытыкаваў прапанову Кучмы.