«Наша Ніва» публікуе рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за май 2019 года.

фота Song_about_summer, shutterstock.com

фота Song_about_summer, shutterstock.com

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, паводле Similarweb, за май «Наша Ніва» мела 6,25 мільёна праглядаў.

Дадзеныя іншых лічыльнікаў могуць адрознівацца, напрыклад, Google Analytics налічыў «НН» рэкордныя 10,41 мільёна праглядаў.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

Мы разносім дадзеныя з Similarweb у пяць слупкоў. Што яны азначаюць?

Візіты (сеансы) улічваюць кожны ўваход на сайт кожнага карыстальніка. Калі ў маі вы заходзілі на «НН» кожны дзень, сістэма мусіць падлічыць 31 візіт.

Наступны слупок — прагляды старонак за візіт. Ён паказвае, колькі навінаў вы адкрываеце адна за адной.

Прагляды старонак — гэта перамножаны вынік візітаў і прагледжаных старонак за візіт. Па гэтым паказчыку мы і ранжыруем сайты.

Варта звяртаць увагу на долю адмоваў. Часам карыстальнік выпадкова трапляе на сайт па заманлівай спасылцы — напрыклад, з сацсетак ці з пошукавіка. Адкрывае на некалькі секунд матэрыял і, расчараваны, адразу сыходзіць. Фармальна візіт на сайт быў, але вартасць такога прагляду ніжэйшая, чым ад пастаяннага чытача.

Іншы важны паказчык — доля візітаў з Беларусі. Калі СМІ мае менш за палову візітаў з Беларусі, то ці варта лічыць яго беларускім? У наш рэйтынг такія медыя не трапілі. У маі завялікая доля расійскага трафіку была ў «Советской Беларусіі», «Спутніка», СТБ і некаторых іншых рэсурасаў.

Для навіновага складніку Тут.бая і Анлайнера падрабязная статыстыка не прыводзіцца, бо яе няма ў агульным доступе. Лічба прагледжаных старонак у іх выпадку — сума прагледжаных старонак у кожным з падраздзелаў.

У рэйтынг уключаныя сайты, якія маюць больш за 1 мільён прагледжаных старонак за месяц.

СМІ прагляды старонак візіты прагляды старонак за візіт доля адмоваў доля візітаў з Беларусі
1 Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 98,90
2 Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 39,88
3 Pressball.by / Прессбол 7,05 2,06 3,42 53% 70%
4 NN.by / Наша Ніва 6,25 1,91 3,27 46% 82%
5 Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 6,03 2,30 2,62 66% 73%
6 Belaruspartisan.by/ Белорусскій партізан 5,19 1,56 3,33 53% 85%
7 Gazetaby.com / Салідарнасць 4,44 2,00 2,22 74% 53%
8 Naviny.by / Навіны 4,07 2,25 1,81 71% 78%
9 By.tribuna.com / Трыбуна 3,89 1,26 3,09 50% 77%
10 Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 3,61 1,72 2,1 59% 84%
11 Belta.by / БелТА 3,58 1,80 1,99 62% 72%
12 S13.ru (Гродна) 3,14 1,18 2,66 46% 92%
13 Udf.by 2,93 1,04 2,82 62% 83%
14 Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 2,73 0,92 2,96 46% 95%
15 Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 2,32 0,87 2,67 57% 91%
16 Belsat.eu / Белсат 2,24 1,23 1,82 72% 64%
17 Citydog.by 2,21 1,07 2,07 64% 85%
18 Kyky.org 1,48 1,01 1,47 79% 62%
19 Svaboda.org / Радыё Свабода 1,20 0,58 2,09 62% 86%
20 Euroradio.fm / Еўрарадыё 1,15 0,71 1,62 78% 71%
21 Ej.by / Ежедневнік 1,00 0,45 2,23 79% 72%
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0