Iснуе рэальная небяспека заразіцца шаленствам у час кантакту з вожыкам, расказала газеце «Лепельскі край» эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Паборцава. 

У Лепелі вожык прышоў на агарод у цэнтры горада. Гаспадары прынеслі яго дадому, і раптам лясны звярок пакусаў гаспадара. Праз два дні вожык здох, удалося высветліць, што ён быў хворы на шаленства. Пацярпеламу чалавеку прызначаны курс антырабічнай вакцынацыі.

Трэба адзначыць, што сітуацыя з шаленствам жывёл у Лепельскім раёне застаецца неспрыяльнай. Шаленства — адно з нешматлікіх захворванняў, якія не паддаюцца наогул ніякаму лячэнню.

Пра гэта заўсёды павінны памятаць бацькі, не дапускаючы сваё дзіця да дзікай жывёлы.

Чытайце таксама:
У Гродне — нашэсце вожыкаў

У Скідзелі дзеці пагулялі з шалёным вожыкам. У горадзе аб'яўлены каранцін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0