Смяротная аварыя адбылася 8 чэрвеня 2019 года ў вёсцы Адрыжын ў Іванаўскім раёне. Паводле інфармацыі Брэсцкага ДАІ, 26-гадовы мінчанін кіраваў мапедам «Хорс 056» і рухаўся па вул. Леніна. Ён не абраў бяспечную хуткасць руху і на закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем мапеда, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «МАЗ 551605», пад кіраваннем 29-гадовага мясцовага жыхара.

У выніку сутыкнення вадзіцель мапеда і яго 5-гадовы пасажыр з цяжкімі траўмамі дастаўлены Іванаўскую ЦРБ, дзе а 19-й гадзіне малалетні пасажыр памёр.

Кіроўца і пасажыр мапеда былі без моташлемаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0