Гісторык, даследчык жыцця тых нацыстаў, якія па вайне ўцяклі ў Лацінскую Амерыку, лічыць, што Ёзэф Мэнгале, навуковец, што ў Трэцім Тэйху намагаўся стварыць генетычна чыстую расу, адказны за неварагодную колькасць сінявокіх блізнюкоў з бялявымі валасамі ў адным з гарадоў Бразіліі.

Ці ж «нацысцкі анёл смерці», чалавек які праводзіў генетычныя экспрыменты на людзях ў Асвенціме, працягваў свае вопыты і ў Бразіліі? Аргентынскі гісторык Хорхе Камараса перакананы, што так.

У свеце на кожныя 80 звычайных родаў у сярэднім прыходзіцца 1 выпадак, калі родзяцца блізнюкі, але ў бразільскім гарадку Кандыда Гадой, што знаходзіцца на межы з Парагваем і Аргентынай і які яшчэ даўней ахрысцілі «Краем блізнюкоў», фіксуецца незвычайная прапорцыя: пяць да аднаго. То бок у кожнай пятай парадзіхі родзіцца двойня. У дадатак большасьць з тамтэйшых двайнятаў маюць сінія вочы і бялявыя валасы.

Мэнгале, які ўцёк у Аргентыну яшчэ падчас вайны, спярша працаваў на тамтэйшых фермах. У сувязі з паймом ізраільскім «Масадам» іншага нацысцкага злачынца, Адольфа Эйхмана, Ёзаф вырашыў перабрацца ў зацішны Парагвай. Адтуль ён часцяком наведваў нямецкую грамаду ў суседняй Бразіліі. З сведчанняў жыхароў, напачатку 60‑х гадоў Мэнгале (ці чалавек вельмі падобны да яго) шмат разоў прыяжджаў у Кандыда Гадой. Спярша ён прадставіў сябе як ветэрынар, а потым адрэкамендаваўся гінеколагам.

«Я перакананы, што Кандыда Гадой была яго (Ёзэфа Мэнгале) чарговай лабараторыяй, дзе яму ўдалося спраўдзіць сваю мрою — вывесці чыстую расу сінявокіх бландынаў, бо неўзабаве пасля ягоных адведзінаў у гарадку пачалі спрэс радзіцца бялявыя блізнюкі,» — сцвярджае гісторык.

У сваёй кнізе «Анёл смерці ў Паўночнай Амерыцы» Хорхе Камараса даводзіць, што Мэнгеле скурпулёзна сочыў за працяканнем цяжарнасці ў парадзіх, старанна лячыў іх рознымі медычнымі прэпаратамі. У гутарках з людзьмі часта гаварыў пра штучнае асемяненне.

Таямнічым доктарам зацікавілася і былая мэр гораду, лекарка з адукацыі, Анэнсія Флорэс да Сільва, якая апытала, мусіць, сотню чалавек, высветліўшы, што у гарадок нібыта па справах шматкроць прызджаў чалавек з імем Рудольф Вайс. «Ён быў нешта нашталт мясцовага лекара, які ездзіць ад хаты да хаты. Ніхто дакладна не памятятае, калі Вайс пачаў прыяжджаць, але першыя блізняты нарадзіліся ў 1963 годзе, то бок якраз у той год, калі мы маем дакладнае сведчанне пра ягоны прыезд», — сказала мэр гораду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?