У Шклове 8 чэрвеня ў раёне вуліцы Дняпроўскай у рацэ знайшлі цела мужчыны, паведамляе БелТА.

Мясцовыя жыхары ўбачылі цела ў Дняпры і патэлефанавалі ў РАУС. З вады загінулага дасталі ў 14.00 супрацоўнікі Шклоўскай выратавальнай станцыі. Ім аказаўся 62-гадовы мужчына. Пасля спробы суіцыду ён праходзіў лячэнне ў раённай бальніцы і самавольна пакінуў установу аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0