У Пінску мясцовыя жыхары дапамаглі супрацоўнікам ДАІ затрымаць п'яную жанчыну-кіроўцу, паведамляе БелТА.

У міліцыю звярнуліся жыхары дома па праспекце Жаўтоўскага. Відавочцы распавялі пра неадэкватныя паводзіны на праезнай частцы кіроўцы аўтамабіля Porsche з расійскімі нумарамі. Неадкладна выехаў нарад ДАІ.

За рулём машыны была 36-гадовая мінчанка. Жанчына была п'яная — амаль 3 праміле. Жанчына прасіла адвезці яе да мужа, які павінен разабрацца з міліцыянерамі.

У дачыненні да парушальніцы склалі пратакол па ч.1 арт.18.16 (кіраванне ў стане ап'янення) КаАП.

З 2004 года жыхарка сталіцы пазбаўленая права кіравання транспартнымі сродкамі ў Беларусі. Жанчына лічыла, што абміне закон, змяніўшы прозвішча і атрымаўшы расійская пасведчанне кіроўцы. На яе будзе складзены адміністрацыйны матэрыял па ч.1 ст.18.19 (кіраванне без правоў) КаАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0