Як вынікае з апытаньня, праведзенага аналітычным цэнтрам Юрыя Левады, амаль тры чвэрці расейцаў ня ведаюць, якую падзею адзначаюць 12 чэрвеня. Толькі 28% зьвязваюць сьвята з Дэклярацыяй аб дзяржаўным сувэрэнітэце Расеі, 47% працягваюць лічыць, што 12 чэрвеня адзначаецца дзень незалежнасьці, а яшчэ 2% расейцаў мяркуюць, што ў гэты дзень адзначаецца гадавіна выбараў першага прэзыдэнта Расеі.

Апытаньне, праведзенае Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкае думкі ў 2005 годзе, паказала, што найбольш пазытыўна да сьвята ставіцца моладзь 18-24 гадоў, а найбольш нэгатыўна – рэспандэнты ад 60-ці гадоў і старэйшыя.

Паводле «РИА-Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0