Зніжэнне цэнаў прапановы складае 10—12% проці вясны 2008 году, а цэнаў продажу яшчэ больш, бо лічба ўгодаў упала ў 3—4 разы.

Сярэдняя цана прапановы аднапакаёвак знізілася да 1910 даляраў за кв.м, а трохпакаёвак — да 1818 даляраў паводле рэйтынгу сайту realt.by на 23 студзеня. Але гэта прапанова — цана продажаў упала яшчэ больш. Каб прадаць кватэру, людзі робяць гіганцкія зніжкі. Гэта ўплыў крызісу — амаль усе беларускія банкі спынілі выдачу крэдытаў на набыццё і будаўніцтва жытла, а тыя, што па-ранейшаму выдаюць крэдыты — абмежавалі сумы і ўзнялі працэнты.

Імаверна, гэта яшчэ не мяжа зніжэння цэнаў, бо на паралельных рынках, напрыклад, у Кіеве, цэны ўпалі на 50—80%.

Гэтак што, людзі з грашыма могуць выкарыстаць крызіс для выгадных гешэфтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?