Маскоўская паліцыя затрымала больш за 400 чалавек на маршы ў падтрымку карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова і супраць фабрыкацыі крымінальных спраў, паведамляе «ОВД-Инфо». Сярод затрыманых шмат журналістаў.

Удзельнікі акцыі збіраліся прайсці да будынка маскоўскага ўпраўлення МУС на Пятроўцы. Марш не быў узгоднены гарадскімі ўладамі. Паліцыя жорстка разагнала акцыю.

Фота: РБК.

Фота: РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0