Злева направа: Статкевіч, Лябедзька, Ляўковіч, Вячорка.

Злева направа: Статкевіч, Лябедзька, Ляўковіч, Вячорка.

Мiлiнкевiч з Калякiным засталiся па-за кадрам, бо спазнiлiся.

Мiлiнкевiч з Калякiным засталiся па-за кадрам, бо спазнiлiся.

Пасол АБСЕ ў Мінску Шмідт тлумачыць Ленарчычу (злева)сакрэты поспеху ў калідорах беларускай улады.

Пасол АБСЕ ў Мінску Шмідт тлумачыць Ленарчычу (злева)
сакрэты поспеху ў калідорах беларускай улады.

На думку Лазавіка, Ленарчыч загадзя разумее, што прапановы БДІПЧ не прымуць.

На думку Лазавіка, Ленарчыч загадзя разумее, што прапановы БДІПЧ не прымуць.

Завяршаецца візіт у Беларусь дырэктара Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янэза Ленарчыча. Ён абмяркоўваў з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі перспектывы рэформы беларускай выбарчай сістэмы.

У першы дзень візіту Янэз Ленарчыч правёў перамовы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімірам Макеем. Як паведамляе радыё «Свабода», бакі выказаліся «за практычнае ўзаемадзеянне». Радыё інфармуе таксама, што пра гатоўнасць «да дыялогу ў пытаннях удасканалення практыкі падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а таксама, пры патрэбе, удасканалення выбарчага заканадаўства» заявіла і кіраўніцтва Цэнтрвыбаркаму. Паводле сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах Мікалая Лазавіка, Ленарчыч выказаў разуменне, што не ўсе прапановы БДІПЧ АБСЕ будуць поўнасцю прынятыя беларускім бокам.

У чацвер увечары прадстаўнікі ўладаў і апазіцыі былі запрошаныя на прыём з удзелам дэлегацыі БДІПЧ.

А ў пятніцу адбылася сустрэча Ленарчыча з лідэрамі апазіцыі. Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны.

Ленарчыч паведаміў прысутным, што ёсць некаторыя прыкметы наяўнасці жадання і волі беларускіх уладаў мяняць выбарчае заканадаўства. Але яму падаецца, што ўлады не прыхільнікі радыкальных і хуткіх зменаў.

Гэта можа азначаць, што ўлады па‑ранейшаму прапануюць касметычныя змены — кшталту змены колькасці дзён датэрміновага галасавання. Аднак не дапускаюць такіх зменаў, якія б прывялі да вяртання дзяржаўнага ладу да прынцыпу падзелу ўладаў на выканаўчую, заканадаўчую і судовую.

Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з сустрэчы Ленарчыча з апазіцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0