Асамблея няўрадавых арганізацыяў пройдзе 6‑7 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). 23 студзеня быў атрыманы станоўчы адказ на правядзенне мерапрыемства.

Асамблея няўрадавых арганізацый — гэта агульны сход грамадскіх аб’яднанняў і актывістаў. На мерапрыемстве плануецца абмеркаваць сітуацыю ў трэцім сектары і супольна ацаніць вынікі зменаў дзяржаўнай палітыкі, у першую чаргу, у дачыненні да няўрадавых арганізацыяў. Таксама падчас Асамблеі адбудзецца Фестываль НДА, дзе кожны жадаючы зможа прэзентаваць дзейнасць сваёй арганізацыі.

Цікава, што ў той самы дзень цэнтр IBB адмовіў аргкамітэту па стварэнні «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» у прадстаўленні памяшкання для правядзення Устаноўчага з'езду 28 лютага.

Прадстаўнікі IBB заявілі, што заяўка складзена правільна, зала ў гэты дзень будзе вольная, але заснавальнікі цэнтру прынялі рашэнне яе не прадстаўляць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?