Цэны на нафту падскочылі на 4% цягам гадзіны, пасля таго як прыйшла інфармацыя пра атаку на два нафтавыя танкеры ў Аманскай затоцы, якая суседнічае з Персідскай.
Адзін з танкераў ішоў з Саудаўскай Аравіі ў Сінгапур, другі — з Катара ў Тайвань. Адзін — пад Панамскім сцягам, другі — пад сцягам Маршалавых астровоў, паведамляе агенцтва Ройтэрз са спасылкай на іранскае агенцтва IRNA.
Маракоў з караблёў эвакуявалі судны, якія праходзілі побач, і даставілі ў найбліжэйшы іранскі порт.
Хто стаіць за атакамі, пакуль невядома.





