Маскоўскі суд адмяніў прысуд футбалістам Аляксандру Какорыну, Паўлу Мамаеву, Кірылу Какорыну і Аляксандру Пратасавіцкаму, асуджаным у маі за дзве бойкі ў цэнтры Масквы, паведамляе РБК. Пры гэтым суд захаваў тэрмін пакарання футбалістаў.

Суд у маі прысудзіў чацвярых спартсменаў да пазбаўлення волі (на тэрмін да 1,5 года) па артыкулах аб хуліганстве, збіцці і прычыненні лёгкай шкоды здароўю.

Прысуд абскардзілі як адвакаты футбалістаў, так і пракуратура. Абарона прасіла часткова апраўдаць футбалістаў, прыбраўшы з кваліфікацыі артыкул аб хуліганстве, і прызначыць ім пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Адвакаты таксама сцвярджалі, што сваркі, якія прывялі да боек, пачалі не футбалісты, а іх апаненты, а дзеянні спартсменаў былі накіраваны на тое, каб улагодзіць канфлікт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0