У Магілёве 13 чэрвеня двое мужчын атрымалі смяротны ўдар токам, паведамляе СК. Інцыдэнт адбыўся каля 14.30 на закінутай тэрыторыі прадпрыемства ў Магілёве.

Двое мужчын, 30 і 32 гадоў, былі смяротна траўмаваныя электрычным токам. Пацярпелыя, якія не з'яўляліся супрацоўнікамі прадпрыемства, у гэты дзень прыйшлі на тэрыторыю завода для дэмантажу каналізацыйных труб, каб пазней здаць іх на металалом.

Мужчыны знаходзіліся ў тунелі для абслугоўвання камунікацый. У ім яны раней самавольна правялі электрычны кабель. З-за неналежнага выкарыстання электраабсталявання яны атрымалі разрад электрычнага току, ад якога памерлі на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0