Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў на год санкцыі супраць Беларусі, уведзеныя ў 2006 годзе Джорджам Бушам-малодшым.
«Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб па-ранейшаму ўяўляюць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Буш-малодшы ўвёў санкцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе. Амерыканская адміністрацыя забараніла кампаніям і грамадзянам ЗША даваць тавары, паслугі і фінансаванне асобам, якія трапілі ў санкцыйны спіс, і наадварот.
У 2015 годзе Вашынгтон змякчыў абмежаванні ў дачыненні да некалькіх беларускіх кампаній.