Сёння а 9 гадзіне раніцы каля сотні прадпрымальнікаў сабраліся на стыхійны мітынг ля адміністрацыі «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку»,што знаходзіцца ў Малінаўцы.
Індывідуальны прадпрымальнікі, абураныя студзеньскім падвышэннем арэнднай аплаты на 50‑60 %, патрабавалі ад адміністрацыі рынку вырашыць гэтае пытанне. Нягледзячы на даволі доўгія перамовы прадпрымальнікаў з прадстаўніком адміністрацыі – да незадаволеных людзей выйшаў дырэктар «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку» і намдырэктара «Гандлёвага сусвету «Колца» – праблема засталася нявырашаная. Таму заўтра чакаецца працяг перамоваў Рады прадпрымальнікаў з адміністрацыяй рынку. Сустрэча адбудзецца а 15 гадзіне ля будынку адміністрацыі «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку».