Фота mvd.gov.by

Фота mvd.gov.by

У ахове на II Еўрапейскіх гульнях будуць задзейнічаны каля 100 службовых сабак. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ паведаміў галоўны спецыяліст па кіналагічнай службе галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Аляксандр Бакун.

«На забеспячэнне грамадскага парадку на II Еўрапейскіх гульнях будзе выкарыстана каля 100 службовых сабак. Пад аховай аб'екты знаходзяцца кругласутачна, службу нясуць па 12 гадзін. Трохі ўскладняецца задача ўмовамі надвор'я, але ў нас ёсць рэзервовыя сабакі і спецыялісты ветэрынарнай службы», — сказаў Аляксандр Бакун.

Калі сабака падасць сігнал аб наяўнасці выбухованебяспечных прадметаў, на месца прыбудуць сапёры. Працаздольнасць жывёл пастаянна правяраецца. Калі сабака стаміўся ці выматаны спякотай, яго тут жа заменяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0