23 студзеня беларускія грэка-каталікі ўшаноўваюць памяць трынаццаці блаславёных Пратулінскіх мучанікаў.
Гэтыя простыя сяляне-ўніяты ў студзені 1874 годзе загінулі ад куляў і штыкоў казакаў, баронячы сваю веру, царкоўную еднасьць і сваю царкву ў мястэчку Пратулін у Падляшшы, на беразе Буга (цяпер у Польшчы).
Падрабязна пра подзьвіг блаславёных мучанікаў можна прачытаць у артыкуле В. Верамюка на сайце svjazep.org.
Сёньня а 18.30 а. Андрэй Абламейка, парах парафіі сьв. Язэпа, з удзелам усіх менскіх панамароў адслужыць Боскую Літургію ў гонар мучанікаў (цэнтр Сьв. Язэпа на Арджанікідзэ, 6, ст. м. «Аўтазаводзкая»).
У суботу пройдзе Дзень духоўнай адновы для Алтарнага брацтва Пратулінскіх мучанікаў. З гэтай нагоды а 11.00 Боскую Літургію ўзначаліць апостальскі візытатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.