Пра гэта ў праграме «Контуры» заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, паведамляе БЕЛТА.

На яго думку, павышэння ўзроўню захварорванняў на адзёр у Гродзенскай вобласці не варта баяцца. «Ні пра якую эпідэмію ні ў Гродзенскай вобласці, ні ў цэлым па рэспубліцы гаворка не ідзе. Усе 33 пацверджаныя ў Гродзенскім рэгіёне выпадкі нельга назваць эпідэміяй. Усе пацыенты ўжо выпісаны з бальнічных устаноў, яны перанеслі захворванне ў лёгкай ці сярэдняй ступені. Цяжкіх формаў не было, ускладненняў не было», — распавёў кіраўнік ведамства.

Міністр аховы здароўя параіў не распаўсюджваць панічныя чуткі, а больш інфармаваць насельніцтва, што ўсе выпадкі адру завозныя. «Калі вы хочаце быць застрахаваны — праверце свой імуналагічны статус. Калі сапраўды ведаеце, што не прышчапляліся - прышчапіцеся», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0