Учора стала вядома, што ў Мінску знік немец Марцін Майстэр.
Паведамлялася, што раніцай 16 чэрвеня ён пайшоў з клуба па вуліцы Кастрычніцкай і знік. Казалася, што немец валодае толькі нямецкай і англійскай.
Як паведамляе атрад «Анёл» хлопец знайшоўся і з ім усё добра.
«Так склаліся абставіны, што ў Марціна зламаўся тэлефон і мужчына не мог звязацца са сваімі сябрамі і не мог паведаміць пра своё месцазнаходжанне. Аднак усё добра, мужчына знойдзены», — гаворыцца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0