З пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны капітан Дрышлюк увайшоў у склад экіпажа самалёта АН-30 як бартавы тэхнік. 22 красавіка 2014 га самалёт трапіў пад абстрэл над Славянскам [горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці], але не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў і прызямліўся ў Барыспалі.

6 чэрвеня экіпаж Дрышлюка зноў трапіў пад абстрэл з ПЗРК. Самалёт страціў вышыню і пачаў падаць над жылымі раёнамі. Камандзір экіпажа Канстанцін Магілка аддаў загад усім, акрамя экіпажа, пакінуць борт. Сам разам з Дрышлюком і другім бортмеханікам Аляксеем Патапенка застаўся — трэба было адвесці пагрозу ад людзей унізе.

Амаль адразу ж загінуў аператар фотаздымкі Сяргей Камінскі — камандзір загадаў скінуць яго цела на парашуце. Яшчэ траіх чалавек выратаваў Дрышлюк — ён дапамагаў здымаць бронекамізэлькі і надзець парашуты. Скакаць даводзілася з 800-метровай вышыні. Хуткасць падзення была велізарнай — людзей даводзілася літаральна адрываць і адштурхоўваць з самалёта.

У планах тых, хто засталіся на борце, было пасадзіць судна на бяспечнай тэрыторыі — дзе не было людзей. Але за некалькі дзясяткаў метраў да зямлі адвалілася крыло — выратавацца не ўдалося нікому. Самалёт быў цалкам разбураны.

Целы загінулых было складана ідэнтыфікаваць. Пасля экспертыз Патапенку і Магілку пахавалі яшчэ ў чэрвені. Цела Дрышлюка знайсці не ўдалося, ён доўгі час лічыўся зніклым без вестак. Толькі 6 студзеня 2015 года яго прызналі загінулым. Паўлу Дрышлюку было пасмяротна прысвоена званне маёра.

Сёння яго сын Кірыл Дрышлюк — асноўны паўабаронца зборнай Украіны U-20. Ён цалкам адыграў фінал чэмпіяната свету, пераможны для сваёй каманды.

Украіна выйграла моладзевы чэмпіянат свету па футболе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0