67-гадоваму экс-прэзідэнту Егіпта Мухамеду Мурсі стала дрэнна падчас судовага паседжання, праз кароткі час лекары канстатавалі яго смерць, паведамляе BBC.
Мурсі ўваходзіў у кіраўніцтва арганізацыі Браты мусульмане і быў адным з асноўных праціўнікаў прэзідэнта Хосні Мубарака. Пасля арабскай вясны Мурсі сам стаў прэзідэнтам Егіпта.
У 2013 годзе Мурсі зрынулі ў выніку вайсковага перавароту. Яго асудзілі і прысудзілі да 20 гадоў турмы.





