Гурбангулы Бердымухамедаў прызначыў свайго сына Сердара губернатарам адной з самых буйных правінцый краіны — Ахалскага велаята (былая сталічная вобласць, Ашхабад вылучаны ў самастойную адзінку).

У студзені 37-гадовы Сердар Бердымухамедаў заняў пасаду віцэ-губернатара гэтай правінцыі. Акрамя таго, ён паспеў папрацаваць намеснікам міністра замежных спраў і дэпутатам парламента. Цяпер жа яго прадказваюць у пераемнікі бацькі.

У афіцыйных паведамленнях Сердара называлі сынам народа, а іх сумесныя з прэзідэнтам з'яўленні на публіцы — сімвалам пераемнасці пакаленняў. Сердар таксама прымаў удзел у некалькіх дзяржаўных візітах бацькі і вёў перамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0