Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель падчас цырымоніі вітання прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў нейкі момант кепска сябе адчула — яе моцна калаціла, піша Reuters.

Прэзідэнт Украіны яўна бачыў гэта, але не ведаў, што рабіць у такой сітуацыі.

Нямецкая канцлерка патлумачыла, што ёй стала лепш пасля таго, як яна выпіла тры шклянкі вады.

«З таго часу я выпіла шклянкі тры вады. Мусіць, мне гэта было трэба, і цяпер я адчуваю сябе добра», — сказала Меркель на супольнай прэс-канферэнцыі з Зяленскім у Берліне.

64-гадовая Ангела Меркель кіруе Нямеччынай з 2005 года. Яе вылучае стрыманы, арыентаваны на пошук кампрамісаў і мірнае рашэнне канфліктаў стыль.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0