Сяляне Берасцейшчыны не ведаюць, куды падзець ягады. Закупныя цэны на іх упалі да 20 капеек за кілаграм, людзі на Лунінеччыне высыпаюць плён працы пад ногі.
Прычына — у адсутнасці вытворчых ліній па замарожванні ягад, малых аб'ёмах вытворчасці джэмаў і сокаў.
Тэма дайшла да ўзроўню кіраўніка дзяржавы: Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і Белкаапсаюзу разабрацца ў сітуацыі.
А вось якую ягаду і па якой цане прадаюць у флагманскай краме «Белкаапсаюза» на праспекце Пераможцаў у Мінску: