55-гадовай магілёўцы, кухарцы адной з арганізацый горада, былы муж пагражаў забойствам нажом. Жанчына набрала тэлефон «102». Туды адразу ж накіраваўся участковы інспектар міліцыі.

Мужчына даўно затаіў злосць на сваю былую жонку. 55-гадовы беспрацоўны магілёвец выпіў у той вечар і ў чарговы раз пачаў здзекавацца з прафесіі жанчыны, абразліва адклікаючыся пра яе прафесіянальныя навыкі. Калі магілёўка парыравала тым, што былы муж і зусім не можа знайсці працу на працягу доўгага часу, той адказаў, што з яе працай ён бы справіўся лёгка, пасля чаго ўзяў у рукі нож. Ён стаў набліжацца да жанчыны, пагражаючы павольным і жорсткім забойствам, прапаноўваючы прыгатаваць карпачча з былой жонкі.

Матэрыял перадалі ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК для завядзення крымінальнай справы за пагрозу забойствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?