Паліцыя затрымала 305 дэманстрантаў, якія ўдзельнічалі ў стыхійным мітынгу перад парламентам Грузіі, паведамляе МУС краіны.

Пратэсты пачаліся ўвечары 20 чэрвеня пасля інцыдэнту з дэпутатам Дзярждумы Расіі Сяргеем Гаўрылавым. На пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя Гаўрылаў сеў у крэсла спікера парламента, што выклікала незадаволенасць грузінскіх апазіцыйных дэпутатаў (з «Адзінага нацыянальнага руху» і «Еўрапейскай Грузіі») і іншых грамадзян Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0