На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску запрацаваў бар «Дыктатар». Электронную рассылку з такой інфармацыяй атрымалі беларускія медыя.
Як высветлілі журналісты Kyky.org, у рэальнасці бар зарэгістраваны як Bartenders' Club, які пазіцыянуе сябе як школа барменаў.
Выкарыстаць слова «Дыктатар» у назве ці афармленні стваральнікі бара пабаяліся.
У каментары Onliner.by гаспадары паспрабавалі патлумачыць, што ідэя не мае палітычнага падтэксту. Маўляў «дыктат» — гэта форма прасоўвання культуры піцця ў Беларусі: «Мы ж вучым людзей, як правільна рабіць напоі, дыктуем ім».