Аварыя адбылася 21 чэрвеня ў Жлобінскім раёне каля 10-й вечара, паведамляе УУС Гомельскай вобласці.

43-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс-Бэнц Спрынтар» ехаў па М-5 у бок Гомеля.

На 218-м кіламетры дарогі проста на пешаходным пераходзе ён наехаў на пару — 33-гадовага мужчыну і 21-гадовую дзяўчыну. На іх не было святлоадбівальных элементаў.

Ад атрыманых траўмаў пацярпелыя памерлі на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0