Пятроў пост заўсёды пачынаецца з панядзелка, праз тыдзень пасля Тройцы, таму кожны год дата яго пачатку розная. Затое завяршаецца пост заўсёды 12 ліпеня, у дзень памяці пра хрысціянскіх пакутнікаў апосталаў Пятра і Паўла.

Гэты пост адносна нястрогі. Рыба дазваляецца ва ўсе дні, акрамя панядзелка, серады і пятніцы. У панядзелак можна ўжываць гарачую ежу без алею. Серада і пятніца — строгі пост (сухаядзенне): можна есці хлеб, вараную гародніну, садавіну, піць ваду, кампот. У астатнія дні дазваляюцца рыбныя, крупяныя, грыбныя стравы з алеем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0