У Інданезіі задумалі перанесці сталіцу. У агламерацыі вакол Джакарты (востраў Ява) ўжо жыве 30 мільёнаў чалавек, і ўлады вырашылі з гэтым нарэшце што-небудзь зрабіць.

Цэнтральная мячэць. Фота Deny Krisbiyantoro, Shutterstock.com

Цэнтральная мячэць. Фота Deny Krisbiyantoro, Shutterstock.com

Як паведамляе The Jakarta Post, у 2024 годзе сталіцай можа стаць горад Паланкарая на востраве Калімантан.

Гэта невыпадковы выбар — горад Паланкарая пабудавалі толькі ў 1957 годзе, і менавіта для таго, каб перанесці туды сталіцу. Цяпер там жыве каля 375 тысяч чалавек, гэта сувымерна з Магілёвам, Гродна ці Віцебскам.

Назва горада складаецца з двух слоў, узятых з розных моваў. Паланка (з нгаджу) азначае святое месца, а рая (санскрыт) азначае велізарнае, такім чынам поўная назва горада — гэта велізарнае святое месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0