Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Падчас цырымоніі адкрыцьця Еўрапейскіх гульняў у Мінску 22 чэрвеня Міларад Додзік, які займае намінальна найвышэйшую пасаду кіраўніка Босніі і Герцагавіны, пакінуў ложу ганаровых гасцей на стадыёне «Дынама», але вярнуўся, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на баснійскі тэлеканал BN.

«Калі я пабачыў выхад [дэлегацыі] Косава, я ўстаў і пакінуў ложу, — расказаў сам Міларад Додзік. — Калі яны прайшлі і зніклі з поля зроку, я вярнуўся зноў».

Дэлегацыі Босніі і Герцагавіны, а таксама Сербіі, Додзік вітаў. Ён таксама адзначыў, што разумее крок прэзыдэнта Сербіі, які не прысутнічаў на цырымоніі праз удзел дэлегацыі Косава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0